У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Гмелін.
Іаган Фрыдрых Гмелін |
---|
ням.: Johann Friedrich Gmelin |
|
Дата нараджэння |
8 жніўня 1748(1748-08-08)[1] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці |
1 лістапада 1804(1804-11-01)[2][1] (56 гадоў) |
Месца смерці |
|
Месца пахавання |
|
Грамадзянства |
|
Бацька |
Філіп Фрыдрых Гмелін[d] |
Дзеці |
Леапольд Гмелін |
Род дзейнасці |
батанік, птэрыдолаг, брыёлаг, хімік, заолаг, арнітолаг, біёлаг, выкладчык універсітэта, урач, энтамолаг, міколаг, мінералог |
Навуковая сфера |
Батаніка, Заалогія, Хімія |
Месца працы |
|
Альма-матар |
|
Навуковы кіраўнік |
Філіп Фрыдрых Гмелін[d] і Ferdinand Christoph Oetinger[d] |
Вядомыя вучні |
Вільгельм Аўгуст Лампадыус, Фрыдрых Штромеер |
Член у |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Іаган Фрыдрых Гмелін (ням.: Johann Friedrich Gmelin, 8 жніўня 1748, Цюбінген, Германія — 1 лістапада 1804, Гётынген, Германія) — нямецкі урач, батанік і хімік, замежны ганаровы член Пецярбургскай АН з 1794 года.
Пляменнік Гмеліна-старэйшага. Бацька Леапольда Гмеліна (1788—1853) — прафесара хіміі Гайдэльбергскага ўніверсітэта.
Шлях у навуцы
Вывучаў медыцыну ў Цюбінгенскім універсітэце, выпушчаны доктарам медыцыны ў 1769 годзе.
Прафесар медыцыны ў Цюбінгенскім і прафесар філасофіі (1773) і экстраардынарны прафесар медыцыны ў Гётынгенскім універсітэтах. У 1778 годзе стаў ардынарным прафесарам медыцыны ў Гётынгенскім універсітэце і адначасова прафесарам хіміі, батанікі і мінералогіі.
Яго вучнямі былі Кілмеер, Штромеер і Лампадыус.
Гмелін пакінуў шмат сачыненняў па хіміі, асабліва выдатная, поўнасцю і аб'ёмам працы, яго трохтамовая праца па сістэматызацыі хімічных ведаў «Гісторыі хіміі» (ням.: Geschichte der Chemie).
Шмат сіл паклаў на выданне прац Карла Лінея; у прыватнасці, яму належыць 13-е выданне «Systema naturae» (1788) і 15-е выданне «Systema vegetabilium»[5].
Названы ў гонар І. Ф. Гмеліна
Artemisia gmelinii Webb ex Stechm. — Палын Гмеліна
Друкарскія працы
- лац.: Onomatologia botanica complecta, 1772—1778 (в 10 частях, без фамилии автора)
- ням.: Allgemeine Geschichte der Gifte, 2 тома, 1776—1777
- ням.: Allgemeine Geschichte der Pflanzengifte, 1777
- ням.: Allgemeine Geschichte der mineralischen Gifte, 1777
- ням.: Einleitung in die Chemie, 1780
- ням.: Grundriss der allgemeinen Chemie, 1789
- ням.: Einleitung in die Pharmacie, 1781
- ням.: Beyträge zur Geschichte des teutschen Bergbaus, 1783
- ням.: Ueber die neuere Entdeckungen in der Lehre von der Luft, und deren Anwendung auf Arzneikunst, 1784
- ням.: Grundsätze der technischen Chemie, 1786
- ням.: Grundriß der Pharmazie, 1792
- ням.: Grundsätze der technischen Chemie, 1786
- ням.: Chemische Grundsätze der Gewerbkunde, 1795
- ням.: Chemische Grundsätze der Probir- und Schmelzkunst, 1786
- ням.: Geschichte der Chemie, т. 1—3, 1797—1799
- ням.: Allgemeine Geschichte der Pflanzengifte, 1803
- ням.: Allgemeine Geschichte der thierischen und mineralischen Gifte, 1806
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
| |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|