ZombiU (бел.: ЗомбіЮ) — камп’ютарная гульня ў жанры survival horror, распрацаваная кампаніяй «Ubisoft Montpellier» і выдадзеная студыяй «Ubisoft» для кансолі Wii U 18 лістапада 2012 года.[1]
Гульнявы працэс
Смерць персанажа ў гульне не пацягне за сабой канец гульні. Ён працягне выжываць і прасоўвацца па сюжэце, але ўжо ў ролі іншага персанажа (паліцэйскага, пілота, даяркі, настаўніка). Калі персанаж гіне ад зубоў зомбі, то ён становіцца адным з зомбі і вядзе жыццё хадзячага трупа ўжо без удзелу гульца. Пасля смерці чарговага персанажа змесціва кішэняў ці заплечніка не з’явіцца ў новага выжылага. Каб вярнуць аптэчку, банку энергетычнага напою ці драбавік з патронамі, прыйдзецца прабегчыся да месца гібелі.[2]
Зноскі
Літаратура
- Максім Бурак. ZombiU(руск.) // Игромания : партал. — 2013.
Спасылкі