«XXI стагоддзе» — бізнес-цэнтр у Мінску, размешчаны па адрасе пр. Незалежнасці, 169, каля з’езду з МКАД. Першы пабудаваны ў Беларусі бізнес-цэнтр.
Аўтары праекта архітэктары А. Корбут, В. Нікіцін, Зееў Натэс (Ізраіль), Даніэль Бран (Бельгія)[1]. Узведзены ў 1998 годзе як адміністрацыйны будынак са станцыяй тэхнічнага абслугоўвання і культурна-бытавымі аб’ектамі[2]. Уведзены ў эксплуатацыю ў 2001 годзе.
Архітэктура
Кампазіцыя «XXI стагоддзе» сфарміравана з двух дугападобных у плане аб’ёмаў — 8- і 9-павярховага, пастаўленых на 2-павярховыя стылабаты, выразна чытаецца ў панараме дзякуючы абагульненым формам, выразнаму кантрасту зашклёных і глухіх паверхняў, кампазіцыйнаму рашэнню. Фасады пабудаваны на спалучэнні люстраных паверхняў шклення сіняга тону і глухіх участкаў сцен, лініі злучэння якіх маюць дыяганальныя ступеньчатыя абрысы. Вышынныя карпусы, якія навісаюць над стылабатамі, абапіраюцца на калоны вышынёй у два ўзроўні. Прастора першых двух паверхаў арганізавана з выкарыстаннем двухсветных атрыумаў, ліхтароў верхняга асвятлення[2].
Зноскі