Vanguard 1 (бел.: Авангард 1) — чацвёрты штучны спадарожнік Зямлі, другі штучны спадарожнік ЗША і першы спадарожнік на сонечных батарэях. Першапачаткова запуск планаваўся яшчэ на 1957 год, але з-за аварыі ракеты-носьбіта ён быў запушчаны толькі ў сакавіку 1958. Хоць сувязь з Vanguard 1 была страчана ў 1964, ён знаходзіцца на арбіце дагэтуль і з'яўляецца найстарэйшым штучным апаратам у космасе.
Структура
Vanguard меў форму шара з шасцю стрыжнямі-антэнамі. Дыяметр абалонкі — 16,3 см. Маса — 1,474 кг (менш, чым маса папярэдніх спадарожнікаў). Меліся два перадатчыка: 10 МВ, 108 МГц на ртутна-цынкавых батарэях і 5 МВ, 108.03 МГц на сонечных.
Саперніцтва паміж арміяй і ВМС
У 1957—1958 гадах армія і флот ЗША вялі жорсткую барацьбу за права першымі запусціць амерыканскі спадарожнік. Армія прадстаўляла праграму Explorer, а флот — Vanguard. Пераможцам стаў флот, але падчас запуску Vanguard TV3 6 снежня 1957 адбылася аварыя ракеты-носьбіта і першым спадарожнікам ЗША стаў Explorer 1.