«Tim McGraw» (бел. «Цім Магро») — дэбютны сінгл амерыканскай кантры спявачкі Тэйлар Свіфт, выпушчаны 19 чэрвеня 2006 года пад лэйблам Big Machine. Быў напісана самой Тэйлар і Ліз Роуз. У ЗША песня атрымала плацінавы статус.
Інфармацыя
Тэйлар і Ліз Роуз напісалі «Tim McGraw», калі Свіфт пачала вучыцца ў вышэйшай школе. Пазней спявачка адзначала, што ідэя гэтай песні прыйшла да яе на ўроке матыматыцы, дзе яна проста пачала напяваць яе мелодыю, але тады Тэйлар не звярнула на гэта ўвагі. Праз некаторы час адбылася складаная справа: Свіфт расталася са сваім бойфрэндам, таму што ён паехаў вучыцца ў каледж у іншы горад. Каб справіцца з эмоцыямі, яна пачала пісаць песню, у якой выкарыстала менавіта гэтую мелодыю. [1] Неўзабаве «Tim McGraw» была выбрана першым сінглам з плануемага дэбютнага альбома «Taylor Swift» і выпушчана 19 чэрвеня 2006.[2] Сінгл быў камерцыйна паспяховым: ён дасягнуў 40 месца ў Billboard Hot 100 і 6 месца ў Billboard Hot Country Songs[3] і атрымаў статус плацінавага ў ЗША[4].
Рэжысёрам відэакліпа, які выйшаў 22 чэрвеня 2006, стала Трэй Фанджой.
Патаемнае пасланне — «Can't Tell Me Nothin'» (назва адной з песень Ціма Макгро).
Версіі
- "Tim McGraw" (асноўная) – 3:54
- "Tim McGraw" (радыё версія) – 3:41
- "Tim McGraw" (інструментальная версія) – 3:54
- "Tim McGraw" (палепшаная відэаверсія) – 4:02
Чарты
Гадавыя чарты
Зноскі
|
---|
|
Альбомы | |
---|
Сінглы | |
---|
Сумесныя сінглы | |
---|
Фільмаграфія | |
---|
Канцертныя туры | |
---|