Speak Now — трэці альбом амерыканскай кантры-спявачкі Тэйлар Свіфт, выпушчаны 25 кастрычніка 2010 года пад лэйблам Big Machine. Альбом дэбютаваў у чарце Billboard 200 адразу на першым месцы, разышоўшыся за першы тыдзень продажаў рэкордным для 2010 года тыражом ў 1 047 000 асобнікаў[1]. Усе 14 песень з гэтага альбома ўвайшлі ў сингловый хіт-парад Billboard Hot 100, а асноўны хіт «Mine» дасягнуў у ім месца № 3.
Стварэнне і рэліз
Speak Now быў выпушчаны 25 кастрычніка 2010 года пад лэйблам Big Machine[2][3] і, дзякуючы дэбютнаму тыражу ў 1 047 000 асобнікаў, ён стаў другім для спявачкі дыскам № 1 у ЗША[1] і 3-м самым хутка прадаваным альбомам для жанчын ў гісторыі ЗША. У Вялікабрытаніі альбом дэбютаваў на 6 месцы ў UK Albums Chart[4]. У Канадзе альбом таксама дэбютаваў на 1 месцы Canadian Albums Chart, з тыражом у 62,000 копій[5]. Пасля магутнага дэбюту, альбом затрымаўся на № 1 і на другі тыдзень у ЗША, з накладам у 320,000 копій (падзенне на 69 %)[6]. У свой трыці тыдзень альбом апусціўся на другое месца (212,000), саступіўшы тады новаму дыску Сюзан Бойл "The Gift"[7].
Аднак на восьмым тыдні альбом зноў вярнуўся на першае месца (259,000)[8] і пратрымаўся на ім яшчэ два тыдні.[9] Па стане на люты 2012 года альбом «Speak Now» прадаўся тыражом звыш 5,7 млн копій па ўсім свеце.
Крытычныя водгукі
Газета The New York Times ахарактарызавала альбом як «бязлітасны», разнастайны (з музычнага пункту гледжання), і «проста цудоўны, магчыма, самы лепшы альбом міс Свіфт». Тэона Вэбер з газеты The Village Voice адзначыў, што альбом дазволіў даць сапраўдную ацэнку таленту Свіфт, "які з'яўляецца не канфесійным, а драматычным“: «Як і некаторыя аўтары кантры-песень да яе, яна стварае персанажаў і сітуацыі, беручы іх з жыцця, і знаходзіць магутныя спосабы іх апісання». Роб Шэфілд з часопіса Rolling Stone апісаў песні Свіфт як адны з самых інтэлектуальных у поп, рок ці кантры-музыцы: «Свіфт таленавіты прафесіянал Нэшвілла, які ведае ўсе прыёмы стварэння хітоў, але яна таксама гіперрамантык з меладраматычнымі ноткамі».
Першым сінглам з альбома стала кампазіцыя «Mine». Песня і відэакліп мелі вялікую папулярнасць і атрымалі станоўчыя водгукі. 8 чэрвеня 2011 года відэакліп песні атрымаў прэстыжную прэмію «Найлепшае відэа года» (Video of the Year) на штогадовай цырымоніі «The 2011 CMT Music Awards» канала Country Music Television.[20] 15 мая 2012 года за гэты сінгл спявачка была ўдастоена прэміі аўтараў-песеннікаў BMI Pop Awards. Песня ўвайшла у топ-10 найлепшых хітоў у Аўстраліі, Канадзе, ЗША, Японіі, заняла першае месца ў Adult Contemporary і другое ў Country Songs, а таксама атрымала плацінавы статус ў ЗША і Канадзе.
Трэцім сінглам стала песня «Mean», якая атрымала прэмію Грэмі як найлепшая кантры-песня ў намінацыях «Найлепшае сольнае кантры-выкананне» і «Найлепшая кантры-песня».[23]
19 красавіка 2011 адбыўся рэліз чацвёртага сінгла «The Story of Us», 18 ліпеня — пятага, якім стала песня «Sparks Fly», а 8 лістапада кампазіцыя «Ours» была выбрана ў якасці апошняга, шостага, сінгла.
Прома-кампанія
Тэйлар правяла велізарную рэкламную кампанію перад выхадам альбома «Speak Now». Яна прымала ўдзел у розных ток-шоў і ранішніх ТБ-праграмах, давала бясплатныя міні-канцэрты ў незвычайных месцах, у тым ліку на выступу на адкрытым двухпавярховым аўтобусе на Галівудскім бульвары ў Лос-Анджэлесе і ў Зале вылету ў Міжнародным аэрапорце імя Джона Ф. Кэнэдзі ў Нью-Ёрку.
На працягу ўсяго 2011 года і да пачатку 2012 года Тэйлар гастралявала ў падтрымку альбома. За трынаццаць месяцаў яна дала 111 канцэртаў ва ўсім свеце: 7 - у Азіі, 12 - Еўропе, 80 - у Паўночнай Амерыцы і 20 - у Аўстраліі. За тур, які наведала больш за 1,6 мільёна прыхільнікаў спявачкі было сабрана больш за 123 мільёна даляраў, што зрабіла Speak Now World Tour адным з самых касавых у гісторыі. Таксама спявачка запрашала многіх музыкаў для сумесных дуэтаў падчас тура па Паўночнай Амерыцы. Выступалі: Джэймс Тэйлар, Джэйсан Мраз, Шон Колвин, Джоні Рэзезнік, Эндзі Грамер, Таль Бахман, Джасцін Бібер, Селена Гомес, Нікі Мінаж, Nelly, рэпэры B.o.B, Ашэр, Флоу Райда і T.I., Джон Форман, Джым Эдкінс, Хейлі Вільямс, рок-група Hot Chelle Rae, Роні Дан, Дарыя Рукер, Цім Макгро і Кені Чэсні. Акрамя таго, Свіфт выканала мноства акустычных кавераў падчас турнэ па Паўночнай Амерыцы. У лістападзе 2011 года ў продаж выйшаў яе першы дыск з аўдыё- і відэазапісамі з сусветнага тура, які ўключае ў сябе 17 выступленняў падчас паўночнаамерыканскага турнэ.
На 54-й прэміі «Грэмі» Тэйлар з песняй «Mean» перамагла ў намінацыях «Найлепшая кантры-песня» і «Найлепшае сольнае кантры-выкананне». У 2010-2011 гг. яна была прызнана «Аўтарам песень/Артыстам Года» Асацыяцыяй Аўтараў песень Нэшвіла. Таксама ў 2011-2012 гг. на цырымоніі ўзнагароджання Academy Of Country Music Awards Свіфт перамагла ў намінацыі «Выканаўца Года». Акрамя гэтага, у 2011 годзе яна атрымала званне «Выканаўца Года» ад Country Music Association, а на цырымоніі ўзнагароджання American Music Awards стала «Артыстам Года» (у той час як «Speak Now» быў прызнаны «Найлепшым кантры-альбомам»). Акрамя таго, у гэтым жа годзе часопіс Billboard назваў спявачку «Жанчынай Года».
↑Greenblatt, Leah (October 25, 2010). "Speak Now". Entertainment Weekly. Архівавана з арыгінала 28 кастрычніка 2010. Праверана October 25, 2010. Архіўная копія(нявызн.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 кастрычніка 2010. Праверана 6 кастрычніка 2016.
↑Sheffield, Rob. Speak Now by Taylor Swift(нявызн.)(недаступная спасылка). Rolling Stone (26 кастрычніка 2010). Архівавана з першакрыніцы 2 снежня 2010. Праверана October 26, 2010.