«Sumarok» — беларускі рок-гурт. Заснаваны ў 2009 г. Выконвае пераважна аўтарскія песні на беларускай мове.
Гісторыя
Гурт быў створаны ў 2009 годзе ў Полацку музыкантамі Ігарам Палынскім і Антонам Івановым. Першапачаткова меў назву «Silence». Пасля першага выступлення, які адбыўся на вечары памяці Віктара Цоя 15 жніўня, памяняў назву на «Горад N», з якой існаваў да пачатку 2014 года. У 2012 годзе стаў пераможцам інтэрнэт-адбору на фестываль «Бардаўская восень» і выступіў у Польшчы[1]. За час існавання гурт у электрычным і акустычным варыянтах выступаў у дзясятках беларускіх гарадоў, а таксама ў Пскове і Санкт-Пецярбургу (Расія) і Бельску-Падляшскім (Польшча).
У першыя гады існавання курсаў беларускай мовы «Мова нанова» гурт выступіў у большасці гарадоў, дзе ладзілі заняткі[2].
Дэбютны альбом пад назвай «Мінор» выйшаў у 2015 годзе[3].
Назва
У 2013 годзе лідар гурта Ігар Палынскі прайшоў адбор і патрапіў у «Снайперскі хор» Дыяны Арбенінай, дзякуючы чаму выступіў на юбілейным канцэрце гурта «Начныя Снайперы», які адбыўся у Маскве (Расія)[4]. Пасля знаёмства з Арбенінай і з яе дазволу Ігар анансаваў новую назву гурта — Sumarok. Гэта назва адной з яе песень, якая спяваецца на прыдуманай мове[5].
Дыскаграфія
Альбомы
- Мінор (2015)
- Як ёсць (2016)
Сінглы
- Мяч (2015)
- Sumarok (2015)
- Мои двери рисуете вы (2015)
- Жніво (2019)
Удзельнікі
- Ігар Палынскі: вакал, гітара
- Яўген Елісеенка: гітара
- Канстанцін Шалуткевіч: бас-гітара
- Сяргей Арлоўскі: ударныя
Былыя ўдзельнікі
- Арцём Вылягжанін: гітара
- Ціхан Зінкевіч: гітара
- Павел Малюжанец: гітара, бас-гітара
- Андрэй Абраменка: бас-гітара
- Алесь Гуркоў: ударныя
- Ігар Шыдлоўскі: ударныя
- Юлія Ільіна: клавішныя, вакал
Зноскі