Slovnaft быў пабудаваны на месцы разбуранага ў 1944 годзе падчас авіяналёту нафтаперапрацоўчага завода Apollo(славацк.) (бел.. Рэшткі заводу Apollo былі нацыяналізаваны ў 1946 г. і пераназваны ў Slovnaft у 1949 г.. У маі 1992 г. Slovnaft быў рэарганізаваны ў акцыянернае таварыства. У 2000 г. Slovnaft стаў членам групы кампаній MOL Group.
Дзейнасць
У 2008 г. Slovnaft перапрацаваў 5,8 млн т сырой нафты, што на 0,2 млн т менш за паказчык 2007 г. Агульны аб'ём вытворчасці паліва ў 2008 г. ў параўнанні з 2007 г. зменшыўся на 1,5 %.