Пачынаючы з 2004 года АўтаВАЗ вёў распрацоўку новага сямейства на платформе «Lada C»: ВАЗ-2116 (седан), 2117 (універсал) і 2118 (хетчбек). У 2010 годзе кіраўніцтва АўтаВАЗа абвясціла аб зачыненні праекта.
У жніўні 2014 года на Маскоўскім аўтасалоне быў прадстаўлены канцэпт Lada Vesta, у аснову якога ў тым ліку ляглі напрацоўкі "праекта C". У ліпені 2015 года была паказана серыйная версія[1].
2015—2022
Серыйны выпуск мадэлі пачаўся 25 верасня 2015 года[2]. Зборка Lada Vesta была наладжана на заводзе ў Іжэўску, пры гэтым значная частка кампанентаў выпускалася ў Тальяці: матор, каробка перадач, элементы шасі, дэталі буйной і сярэдняй штампоўкі, у тым ліку вонкавыя панэлі кузава[3]. Напачатку выпуску ўзровень лакалізацыі складаў 71%[4].
19 чэрвеня 2017 года завод «Лада Іжэўск» выпусціў 100-тысячны аўтамабіль Lada Vesta[5].
25 красавіка 2018 года пачаўся выпуск седанаў версіі Lada Vesta Cross[7].
28 лютага 2019 года была выраблена 300-тысячная Веста. Юбілейным стаў універсал Vesta SW колеру «Карфаген» у камплектацыі Luxe з рухавіком аб'ёмам 1,6 л (106 к.с.) і механічнай каробкай перадач[8].
19 снежня 2019 года з канвеера сышла 400-тысячная Lada Vesta. Юбілейным стаў седан ярка-блакітнага колеру «Дайвінг» у камплектацыі Exclusive з аўтаматычнай бесступеньчатай трансмісіяй і рухавіком 1,6 л (113 к.с.)[9].
13 лістапада 2020 года быў выпушчаны 500-тысячны аўтамабіль. Юбілейным стаў седан Vesta Cross у камплектацыі [BLACK], абсталяваны рухавіком 1,6 л (106 к.с.) і механічнай каробкай перадач[10].
9 верасня 2021 года з канвеера сышла 600-тысячная Lada Vesta. Юбілейным стаў універсал Lada Vesta SW Cross ярка-блакітнага колеру «Дайвінг» у камплектацыі [BLACK] з рухавіком 1,6 л (106 к.с.) і механічнай каробкай перадач. Аўтамабіль быў дастаўлены ў Беларусь у дылерскі цэнтр Lada ў Гомелі[11].
Vesta NG (2022)
22 лютага 2022 года стартавала вытворчасць абноўленай Весты[12]. Мадэль атрымала новыя бамперы, цалкам святлодыёдную оптыку (фары, супрацьтуманныя агні, заднія ліхтары). Рашотка радыятара зроблена рознай у стандартных машын і версій Cross: на стандартных рашотку перасякаюць два храміраваныя гарызантальныя молдынгі, у Cross яна складаецца з буйных ячэек. Таксама быў абноўлены інтэр’ер: з’явіліся новыя пярэдняя панэль, цэнтральная кансоль, прыборы, руль і ашалёўка дзвярэй. Для люксавай камплектацыі прадугледжвалася панэль з віртуальнымі прыборамі і дзесяціцалёвым вертыкальным планшэтам медыясістэмы на цэнтральнай кансолі.
Дэфіцыт кампанентаў і страта некаторых пастаўшчыкоў прымусілі спыніць выпуск. 5 сакавіка завод «Лада Іжэўск» спыніўся з-за недахопу камплектуючых — у першую чаргу электронных кампанентаў, якія пастаўляліся Renault з іншых краін. Да спынення вытворчасці паспелі сабраць прыкладна 800 рэстайлінгавых машын. У пачатку жніўня сабралі яшчэ 240 аўтамабіляў з рэшты машынакамплектаў, аднак большасць гэтых машын недаўкамплектаваны і не маюць падушак бяспекі і некаторых электронных блокаў[13].
У жніўні 2022 года было прынята рашэнне перанесці вытворчасць мадэлі ў Тальяці на лінію B0[14]. Выпуск машын узнавілі ў сакавіку 2023 года[15].
Мадыфікацыі
Lada Vesta
Lada Vesta Cross
Lada Vesta SW
Lada Vesta SW Cross
Lada Vesta Sport
Lada Vesta
Lada Vesta Sport
Lada Vesta SW
Lada Vesta SW Cross
Першапачаткова планавалася, што акрамя седана і ўніверсала, у сямейства Vesta будзе ўваходзіць хэтчбек. Ад Vesta ў кузаве ўніверсал ён адрозніваўся кароткай задняй навіссю, іншымі багажнымі дзвярыма, ліхтарамі іншага дызайну і спусцістай лініяй даху, на якім быў спойлер. Даўжыня была на 150 міліметраў карацей седана Vesta і складала 4,26 метры. Гэтая мадыфікацыя існавала толькі ў выглядзе макета, які быў прадэманстраваны ў 2015 годзе[16]. Замест хэтчбека Vesta АўтаВАЗ выпусціў на рынак мадэль Lada XRAY.
Апісанне
Салон
Рухавікі
Базавы рухавік для Vesta — 1,6-літровы 16-клапанны ВАЗ-21129 магутнасцю 106 к.с. Па сутнасці, гэта дапрацаваны ВАЗ-21127, які, у сваю чаргу, вядзе свой радавод ад ВАЗ-21083. У жніўні 2018 года з'явілася новая поршневая сістэма Federal-Mogul (з выбаркамі ў поршнях, якія прадухіляюць загін клапанаў пры абрыве рамяня ГРМ).
У чэрвені 2017 года пачалася вытворчасць біпаліўнай мадыфікацыі Lada Vesta CNG, разлічанай на работу на сціснутым прыродным газе. Газабалонная ўстаноўка прапаноўвалася для машын з рухавіком аб'ёмам 1,6 л (106 к.с. на бензіне і 96 к.с. на метане) з 5-ступеньчатай механічнай каробкай перадач. Металакампазітны газавы балон ёмістасцю 90 л (18 кубаметраў) усталяваны ў багажніку за спінкай задняга сядзення.
Другі рухавік, якім абсталёўваецца Vesta, — 1,8-літровы ВАЗ-21179 магутнасцю 122 к.с. Ён пабудаваны на базе 1,6-літровага матора, але практычна цалкам складаецца з арыгінальных дэталяў, а таксама мае шэраг канструктыўных адрозненняў. Адно з іх — фазавярчальнік на ўпуску. З 2018 года выпуску аўтамабілі атрымалі новую паліўную рампу і абноўленую прашыўку. У лістападзе 2020 года была дапрацавана канструкцыя галоўкі блока цыліндраў[17].
Версія Sport абсталёўвалася дапрацаваным рухавіком 1,8 л з шэрагам арыгінальных дэталяў (у прыватнасці, упуск і выпуск) і арыгінальнай прашыўкай.
З лета 2020 годзе АўтаВАЗ паступова прыбіраў з камплектацый Lada Vesta рухавік ВАЗ-21179. Са студзеня 2021 года ён застаўся толькі на версіях Lada Vesta Cross і Lada Vesta SW Cross[18].
Шасі
Vesta грунтуецца на арыгінальнай платформе, пры гэтым у канструкцыі былі ўжытыя вузлы і агрэгаты ад іншых мадэляў Lada і Renault.
Ад пачатку вытворчасці Vesta абсталёўваліся каробкай Renault JH3. З восені 2016 года на машыны з рухавіком 1,6 сталі ўсталёўваць каробку перадач ВАЗ-21807.
АМТ — рабатызаваная каробка на базе 5-ступеньчатай "механікі" ВАЗ з прымяненнем кампанентаў ZF.
У лістападзе 2019 года на рынак выйшла Vesta з варыятарам Jatco[19].
Vesta мае некалькі варыянтаў падвескі: стандартная для седана і ўніверсала, з павялічаным дарожным прасветам у Cross-версій, а таксама пераналаджаная і паніжаная для мадыфікацыі Sport.
У пярэдняй падвесцы арыгінальныя штампаваныя L-падобныя рычагі, якіх няма ні ў аўтамабіляў сямейства В0, ні на іншых Ладах. Выкарыстаны пярэдні падрамнік. У аснове задняй падвескі — змененая бэлька ад электрамабіля Renault Zoe (на Vesta яна шырэй на 50 мм). Падвеска Cross-версій больш жорсткая за кошт iншых наладаў і нізкапрофільных шын памера 205/50 R17. Базавыя шыны для Lada Vesta — 185/65 R15, для версіі SW прапанаваныя 195/55 R16.
Весты з маторам 1,8 л, а таксама ўсе Cross-версіі маюць заднія дыскавыя тормазы замест барабанных. У версіі Vesta Sport ужываюцца тармазныя механізмы ад Renault Megane.
Тэхнічныя характарыстыкі
Мадэль
Vesta 1.6 MT
Vesta 1.6 AMT
Vesta 1.8 MT
Vesta 1.8 AMT
Vesta SW 1.6 MT
Vesta SW 1.6 AMT
Vesta SW 1.8 MT
Vesta SW 1.8 AMT
Кузаў
чатырохдзверны седан
пяцідзверны ўніверсал
Аб'ём багажніка, л
480
385–825
Падрыхтаваная маса, кг
1230–1380
1280–1350
Поўная маса, кг
1670
1730
Рухавік
чатырохцыліндравы, радны, бензінавы, з размеракаваным упырскам, размешчаны спераду, папярочна
Расійскі часопіс Аўтарэвю (руск.: Авторевю) двойчы праводзіў франтальныя краш-тэсты аўтамабіля (аб мяккі бар'ер з перакрыццём 40% і на хуткасці 64 км/г). У 2016 годзе быў выпрабаваны седан: 14,1 балаў з 16 (4 зоркі паводле рэйтынгу ARCAP)[20]. У 2018 годзе часопісам была выпрабавана Lada Vesta SW Cross: з-за павелічэння вагі прыпадняты ўніверсал пераносіць удар горш, чым седан, і атрымаў 11,7 балаў з 16 (3 зоркі паводле рэйтынгу ARCAP)[21].