Hromadske.TV (укр.: Громадське ТБ; «Грамадскае тэлебачанне») — украінскае інтэрнэт-тэлебачанне, якое распачало трансляцыю 22 лістапада 2013 года. З 18 красавіка 2015 года пачаў вяшчаць са спадарожніка AzerSpace 1 у HD фармаце.
Гісторыя
Трансляцыя канала распачалася 22 лістапада 2013 года ў 14:00 (паводле кіеўскага часу), раней запланаванага часу з-за рашэння Кабінета Міністраў Украіны пра спыненне падрыхтоўкі да падпісання дагавора пра асацыяцыю з ЕС і падзеямі на Еўрамайдане. Ужо 24 лістапада колькасць праглядаў «Грамадскага тэлебачання» дасягнула 761 тысяч за 8 гадзін з сярэднім часам прагляду 12 хв 36 с, максімальная колькасць адначасовых праглядаў перавышала 36 тысяч. Колькасць прыладаў, з якіх праглядалі канал, дасягла 289 тысяч. 29 лістапада ў Марыінскім парку ў Кіеве невядомыя збілі двух журналістаў «Грамадскага тэлебачання» — Дзмітрыя Гнапа і Якава Любчыча.
«Грамадскае тэлебачанне» стала адной з найважнейшых крыніц інфармацыі пра падзеі Еўрамайдана. 1 снежня жывы эфір канала адначасова глядзела каля 100 тысяч гледачоў.