Emirates Airline — адна з буйнейшых сусветных авіякампаній, якая месціцца ў Дубаі. Утворана ў 1985 годзе вышэйшым кіраўніцтвам эмірата Дубай для развіцця турызму і інфраструктуры краіны. Належыць Emirates Group[1].
Гісторыя авіякампаніі
25 кастрычніка 1985 года Emirates пачала выконваць першыя рэйсы з Дубая, усяго на двух самолётах — арэндаваных Boeing 737 і Airbus A300.
У 1980-х і 1990-х гадах Emirates эксплуатавала ўжо сем Airbus A300, адзінаццаць Airbus A310-300, два Boeing 727-200A і адзін Boeing 737—300. У 1995 годзе ў авіяпарк кампаніі прыбыў першы самалёт Boeing 777. Першы Airbus A330 Emirates пачала выкарыстоўваць у 1999 годзе, а першы Airbus A340 — у 2003. У жніўні 2007 года авіякампанія атрымала свой першы Boeing 777-200LR, якія здольны пераадольваць адлегласць да 17 446 км.
Флот
Emirates выкарыстоўвае авіяпарк, які складаецца выключна з шырокафюзеляжных самалётаў. Авіякампанія з’яўляецца найбуйнейшым эксплуатантам мадэляў Boeing 777 і Airbus A380. Даччыная авіякампанія Emirates Executive эксплуатуе адзін вузкафюзеляжны самалёт. Матчына авіякампанія не выкарыстоўвае такіх тыпаў з 1995 года.
Сярэдні ўзрост самалётнага парка авіякампаніі — 6 гадоў.[2]
Станам на люты 2019 года флот авіякампаніі складаюць (з улікам даччыных авіякампаній):[3]