76-я гвардзейская Чарнігаўская Чырванасцяжная дэсантна-штурмавая дывізія — найстарэйшае падраздзяленне Паветрана-дэсантных войскаў Расіі. Сфармавана 1 верасня 1939 года. Дыслакавана ў горадзе Пскоў, адзін з парашутна-дэсантных палкоў размешчаны ў прыгарадным мястэчку Чароха. У гады Вялікай Айчыннай вайны баявы шлях дывізіі звязаны з абаронай гарадоў, якія пасля сталі гарадамі-героямі: Адэсы, Севастопаля, Керчы, Сталінграда. Прайшоўшы праз Курскую дугу, фарсіраванне Дняпра, а таксама баі ў Беларусі, дывізія скончыла вайну ў Германіі. У постсавецкі час дывізія ўдзельнічала ў абедзвюх чачэнскіх кампаніях і вайне ў Паўднёвай Асеціі.
Падраздзяленні
Спасылкі
|
---|
Дывізіі | | |
---|
Брыгады | |
---|
Навучальная ўстановы | |
---|