5-я асобная механізаваная брыгада, 5-я амбр (укр.: 5-та окрема механізована бригада, 5 омбр) — вайсковае фармаванне Узброеных Сіл Украіны, створанае спецыяльна для ўдзелу ў ваеннай аперацыі ў Іраку. Місія падраздзялення працягвалася з 11 жніўня 2003 па сакавік 2004.
У жніўні з аэрапортаў Барыспаля і Мікалаева ў Кувейт, дзе на амерыканскай перавалачнай базе выраблялася засяроджванне войскаў, адправіліся транспартныя самалёты. Усяго было здзейснена 17 рэйсаў. Неўзабаве 5-я брыгада ўвайшла ў Ірак, размясціўшыся ў горадзе Эль-Кут.
Аснова была размещена ў Эль-Куце, але некаторых сілы накіравалі ў гарады Эс-Сувейра і Бадра.
5-я амбр далучылася да шматнацыянальнай дывізіі «Цэнтар—Поўдзень». На падраздзяленне ўсклалі задачы па падтрыманні бяспекі ў правінцыі Васіт, абароны гуманітарных місій, патруляванні 120-кіламетровага ўчастка мяжы з Іранам і барацьбы з мясцовымі паўстанцамі. Акрамя таго, украінская брыгада садзейнічала Часовай адміністрацыі кааліцыі, якая ажыццяўляла кіраванне акупаванай краінай, у сферы аднаўленні грамадзянскага парадку. Вайскоўцы рыхтавалі кадры для іракскага корпуса грамадзянскай абароны і трох батальёнаў Дэпартамента памежнай аховы.
У ходзе выканання задач асабісты склад брыгады прымаў удзел у шэрагу аперацый сіл кааліцыі, такіх як «Лонг Стрыт», «Сцюарт», «Чэмберлен», «Абмен дынараў», «Лі», «Каскад».
За час выканання задач на падраздзяленні 5-й амбр было здзейснена 22 напада. Вайскоўцы таксама задушылі 2 пратэстныя дэманстрацыі, канфіскавалі некалькі сотняў адзінак стралковай зброі, затрымалі 12 560 парушальнікаў правапарадку і ірана-іракскай мяжы. Адначасова брыгадай распрацавана і рэалізавана 93 сацыяльна важных праекта на агульную суму больш за 3 мільёны долараў. Спецыялістамі-сапёрамі выяўлена і знішчана каля 150 тысяч бомбаў, мін, боепрыпасаў і снарадаў.
Упраўленне падраздзялення складалі штаб (уключаў у сябе аддзел асабістага складу, аператыўны аддзел, разведвальнае аддзяленне, аддзяленне сувязі), аддзел лагістыкі, аддзел узаемадзеяння, фінансава-эканамічная служба і прэс-цэнтр.
У складзе брыгады знаходзіліся 51-ы і 52-і асобныя механізаваныя батальёны (АМБ) разам з 19-м асобным спецыяльным батальёнам (АСБ). Уключаны таксама медыцынская і разведвальная роты.
Першапачаткова меркавалася далучыць да брыгады яшчэ і 19-ы асобны батальён радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны (абРХБА), які з красавіка 2003 года знаходзіўся ў Кувейце. Гэта абумоўлівалася заявамі амерыканскіх уладаў у нібыта наяўнасці ў Іраку зброі масавага знішчэння. Улічваючы гэты факт і было прынята рашэнне аб уключэнні батальёна ў склад брыгады. Пераход 19-га абРХБА пад камандаванне камандзіра 5-й амбр павінен быў адбыцца падчас перадыслакацыі брыгады ў Ірак. Праз месяц пасля ўвядзення батальёна ў Кувейт стала ясна, што зброі масавага знішчэння ў краіне няма, таму неабходнасць у далейшым знаходжанні ўкраінскага падраздзялення адпала, і паўстала пытанне аб яго вывадзе.
камандзір брыгады — генерал-маёр Бязлушчанка Сяргей Іванавіч
начальнік штаба — падпалкоўнік Нікалаенка Юрый Мікалаевіч (з кастрычніка 2003 года — палкоўнік Мужэнка Віктар Мікалаевіч)
камандзір 51-га АМБ — падпалкоўнік Вішнеўскі Алег Вітальевіч
начальнік штаба — падпалкоўнік Коваль Аляксандр Мікалаевіч
камандзір 52-га АМБ — палкоўнік Масціка Васіль Рыгоравіч
начальнік штаба-маёр Кульчанка Генадзь Пятровіч
камандзір 19-га АСБ — падпалкоўнік Анішчук Юрый Васільевіч
начальнік штаба — падпалкоўнік Кіцула Васіль Сцяпанавіч.
Страты
За перыяд сваёй місіі падраздзяленне страціла трох чалавек забітымі, у тым ліку:
старшы сяржант Юрый Койдан — 30 верасня 2003 года — ДТЗ;
малодшы сяржант Сяргей Суслаў — 11 лістапада 2003 года — неасцярожнае абыходжанне са зброяй;
капітан Аляксей Бандарэнка — 18 лістапада 2003 года — самагубства.
Памяць
У жніўні 2010 года запрацаваў сайт пра 5-ю брыгаду. Рашэнне аб яго стварэнні было прынята ў чэрвені 2007 года на сустрэчы таварышаў па службе. Сайт створаны па ініцыятыве камандзіра падраздзялення Сяргечэя Безлушчанка, пры падтрымцы грамадскай арганізацыі «Громадська Єдність»[2].