5,56 х 45 мм — патрон для штурмавой зброі, з’яўляецца стандартным патронам NATO.
Варыянты
М193
Куля амерыканскага ўзору. Яе суцэльнаметалічная галаўная частка праходзіць у біялагічных тканках каля 12 см (для аўтамата M16). Вельмі часта куля пасля невялікага прабегу разварочваецца на 90 градусаў, сплюшчваецца і разломваецца (прыкладна ў раёне кальцавой канаўкі). Галаўная частка кулі складае каля 60 % яе першапачатковай вагі. Тыльная частка расколваецца на шэраг мелкіх асколкаў, якія, разлятаючыся ў розныя бакі, могуць прабіваць біялагічныя тканкі на глыбіню да 7 см.
Дадатковы пашкоджваючы эфект: пры траплянні ў мягкія тканкі ўзнікае эфект часовай поласці. Акрамя гэтага, назіраецца разрыў тканак, бо спачатку яны прабіваюцца асколкамі, а затым утвараецца часовая поласць.
М200
Патрон з паўабалонкавай куляй, мае большую спыняючую моц супраць жывых цэляў, у параўнанні з М193 ці М199, аднак малаэфектыўны супраць браніраваных аб’ектаў.
М855 (SS109)
У 1980 годзе была праведзена невялікая карэктыроўка стандартаў: на змену амерыканскаму патрону М193 прыйшоў бельгійскі SS109. SS109 быў выбраны з-за больш цяжкай кулі (4,02 г), якая паказвала лепшую кучнасць і прабіўную здольнасць. У ЗША патрон быў стандартызаваны пад пазначэннем М855.
Патроны М193 і SS109 па шэрагу прызнакаў з’яўляюцца ўзаемазамяняльнымі, але пры гэтым не забяспечваюцца стандартныя (таблічныя) балістычныя характарыстыкі, з-за таго што даўжыня хода нарэзаў для іх розная (230 і 178 мм).
М856
Мадэрнізаваны патрон М855 пад трасіруючую кулю.
Mk 262
Патрон з 5-грамовай куляй, мае большую спыняючую здольнасць, чым М855, аднак лепш падыходзіць для AR15(англ.) (бел. і M4.
РС101
Расійскі аналаг патрона М855. Вырабляецца для аўтаматаў АК-101.