465-я раке́тная брыга́да — падраздзяленне ўзброеных сіл Беларусі. Месца дыслакацыі штаба — в. Цэль.
Гісторыя
Сфарміравана 1 верасня 1988 года ў Баранавічах.
У красавіку 2005 года перадыслакавана ў вёску Цэль Асіповіцкага раёна. У склад увайшоў 383-ы асобны ракетны дывізіён з расфарміраванай у 2005 годзе 22-й ракетнай брыгады.
На ўзбраенні мае ракетны комплекс «Точка», прызначаны для паражэння цэляў у тактычнай (аператыўна-тактычнай) глыбіні.
У кастрычніку 2003 года злучэнне ўзнагароджана вымпелам Міністра абароны «За доблесць і мужнасць», праяўленыя асабовым складам брыгады пры правядзенні комплекснага аператыўнага вучэння «Чыстае неба-2003», у 2004 годзе па выніках удзелу ў вучэннях «Шчыт Айчыны-2004» — другім.
Станам на 2012 год планавалася пераўзбраенне брыгады на сучасныя расійскія ракеты «Іскандэр-Э».
У 2018 годзе брыгада перадыслакавана ў ваенны гарадок у Асіповічах[1].
У 2019 годзе 383-гі асобны ракетны дывізіён брыгады здзейсніў баявыя пускі на сумесных беларуска-казахстанскіх камандна-штабных вучэннях на палігоне Сары-Шаган (Казахстан).
1 лютага 2023 года Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь паведаміла, што брыгада атрымала для самастойнай эксплуатацыі аператыўна-тактычны ракетны комплекс «Іскандэр».
Крыніцы
Спасылкі
|
---|
Структура Узброеных сіл |
---|
Камандаванне | |
---|
Віды Узброеных сіл | |
---|
Роды войскаў | |
---|
Аператыўныя камандаванні | |
---|
|
Прававое становішча |
---|
Прававыя акты і дакументы | |
---|
|
|
Воінскія часці і фармаванні |
---|
Ваенныя навучальныя ўстановы | |
---|
Воінскія часці і падраздзяленні Заходняга аператыўнага камандвання | |
---|
Воінскія часці і падраздзяленні Цэнтральнага падпарадкавання | |
---|
Воінскія часці і падраздзяленні Паўночна-заходняга аператыўнага камандвання | |
---|
Сілы спецыяльных аперацый | |
---|
Спецыяльныя войскі | |
---|
Унутраныя войскі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь | |
---|
У складзе міжнародных ваенных арганізацый | |
---|
Ваенныя медыцынскія ўстановы | |
---|
Расфарміраваныя воінскія часці Беларусі | |
---|
|