Батальён забеспячэння вучэбнага працэсу Цэнтра забеспячэння вучэбнага працэсу ўстановы адукацыі «Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь» (БЗВП) — падраздзяленне Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь, месца дыслакацыі — палігон «Белая лужа», каля Барысава. Уваходзіць у склад Цэнтра забеспячэння вучэбнага працэсу Ваеннай акадэміі. Задачай БЗВПа з'яўляецца забеспячэнне практычных заняткаў з курсантамі Ваеннай акадэміі.
Гісторыя
Раней палігон «Белая Лужа», прызначаны для ўдасканалення неабходных навыкаў вайскоўцаў, знаходзіўся ў вядзенні 120-й гвардзейскай мотастралковай дывізіі (цяпер 120-я гвардзейская асобная механізаваная брыгада). Але ў сувязі з узрослым аб'ёмам задач па практычным навучанні будучых афіцэраў было вырашана перадаць гэты аб'ект у падначаленне галоўнай вайсковай ВНУ краіны. 1 красавіка2003 года на падставе дырэктывы міністра абароны Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі палігона быў створаны батальён забеспячэння вучэбнага працэсу для аказання тэхнічнай падтрымкі планавых заняткаў курсантаў усіх факультэтаў, а таксама для выканання іншых задач па прызначэнні.
Арганізацыйная структура
Арганізацыйна БЗВП складаецца з наступных падраздзяленняў:
На тэрыторыі вучэбнага палігона знаходзяцца тры дырэктрысы, чатыры ўчасткі вайсковага стрэльбішча, тактычнае поле і агнявы гарадок. Па штаце тут лічыцца каля 90 адзінак рознай бранетанкавай і спецыяльнай тэхнікі вучэбна-баявой групы. Уся яна засяроджана ў абсталяваным парку, дзе маецца рамонтная база (стацыянарны ПТАР) і тэхналагічнае абсталяванне.
Практычна штодня для забеспячэння планавых заняткаў курсантаў (днём і ўначы) на палігон выходзіць да 30 баявых машын.
На Белалужскім вучэбным палігоне курсанты вучацца страляць са стралковай зброі і ўзбраення баявых машын, пераадольваць водныя перашкоды, адпрацоўваць тактыку вядзення сучаснага бою.
Служаць на палігоне вайскоўцы тэрміновай службы, якія спачатку атрымліваюць вайсковую спецыяльнасць у 72-гім Аб’яднаным вучэбным цэнтры.
Спасылкі
Мікалай Макарэвіч. С ЮБИЛЕЕМ, БОУП!(руск.)(недаступная спасылка). Белорусская военная газета «Во славу Родины!» (5 красавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 12 сакавіка 2016.