Палігон створаны 1 студзеня1946 года як 40-ы акруговы авіяцыйны палігон першай катэгорыі. 30 снежня1956 года перайменаваны ў 75-ы акруговы авіяцыйны палігон другой катэгорыі. 13 лютага1974 расфарміраваны, асабовы склад і матэрыяльная частка выкарыстаныя для фарміравання 536-га навучальнага авіяцыйнага цэнтру ў складзе 26-й паветранай арміі Беларускай ваеннай акругі. У 1989 цэнтр перафарміраваны ў 210-ы авіяцыйны палігон першай катэгорыі, у лістападзе таго ж года ўзнагароджаны Ганаровай граматай галоўнакамандуючага ВПС СССР і занесены ў Кнігу пашаны ВПС.
Падзеі
1 верасня 1981 года пры падрыхтоўцы да вучэнняў «Захад-81» загінуў капітан Уладзімір Карамзін, камандзір звяна.
Прызначаны для баявога прымянення авіяцыйных сродкаў паражэння, тактычнай вывучкі падраздзяленняў войскаў супрацьпаветранай абароны[1]. Прымае армейскія вучэнні, у тым ліку з удзелам расійскіх войскаў[2].