16-я Смаленская партызанская брыгада — партызанская брыгада, створаная ў ліпені 1942 года ў Касплянскім раёне Смаленскай вобласці на базе атрадаў У. І. Цалішэўскага і А. С. Ляшчова, арганізаваных у чэрвені 1942 года, потым 1-ы і 2-і атрады, вылучаных з 3-й партызанскай брыгады Смаленскай вобласці. Да вясны 1943 года называлася 5-й партызанскай брыгадай. З сакавіка 1943 дзейнічала на тэрыторыі Віцебскай вобласці. Дзейнічала на акупіраванай Касплянскага і Руднянскага раёнаў Смаленскай вобласці, Лёзненскага, Аршанскага, Сенненскага, Багушэўскага, Ушацкага, Міёрскага, Шаркоўшчынскага і Свірскага раёнаў. 5 ліпеня 1944 года брыгада (637 партызан, 7 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Склад
- 1-ы атрад;
- 2-і атрад;
- 3-і атрад імя Курыленкі[1];
- 4-ы атрад;
- 5-ы атрад;
- 6-ы атрад;
- 7-ы атрад;
- 8-ы атрад (расфарміраваны ў снежні 1943 года).
Камандаванне
Камандзіры
Камісары
Начальнікі штаба
- А. Я. Шалыгін;
- І. К. Алесянкоў;
- П. П. Юр'еў;
- П. І. Вінаградаў;
- А. І. Буркоў.
Гісторыя
Партызаны праводзілі дыверсіі на чыгунках Віцебск — Орша, Орша — Смаленск, Полацк — Маладзечна, шашэйных і грунтавых дарогах Віцебск — Сянно, Віцебск — Лепель, Чашнікі — Лукомль, Ула — Камень. У «рэйкавай вайне» падарвалі больш за 1,4 тысчы рэек. Разбілі нямецкія гарнізоны ў вёсках Сялец Аршанскага, Чудня Багушэўскага (красавік 1943 года), Краснае і Красная Горка Ушацкага (студзень 1944 года) раёнаў. У восень 1943 года у час Лепельскай аперацыі прыкрывалі ўдарную лепельскую групіроўку партызан з усходняга боку. У час карнай аперацыі на тэрыторыі Полацка-Лепельскай партызанскай зоны (красавік-чэрвень 1944 года) утрымлівалі абарону на рубяжах вёсак Глыбачка — Цётча, Гарбаціца — Вясёлая Горка Ушацкага раёна і каля возера Шо. Каб выйсці з блакады, у маі 1944 года ўдзельнічалі ў разгроме гарнізонаў у вёсках Баяры, Бандарцы і Піскунова Пліскага раёна. У чэрвені 1944 года вялі бой у вёсцы Стары Пагост, прарвалі нямецкую блакаду ў раёне вёсак Дзянісова — Канахі Міёрскага раёна. Перад наступленнем Чырвонай Арміі занялі Свір, наладзілі пераправу цераз раку Вілія, вылучылі праваднікоў, якія суправаджалі часці Чырвонай Арміі да Вільнюса
Памяць
- Брыгада ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Прарыў».
- У 1976 годзе ў вёсцы Пятніцы Ушацкага раёна ў гонар брыгады ўстаноўлена мемарыяльная дошка.
Гл. таксама
Зноскі
Літаратура