У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем
Усцюгаў.
Яўген Раманавіч Усцюгаў (нар. 4 чэрвеня 1985, Краснаярск, РСФСР, СССР) — расійскі біятланіст, заслужаны майстар спорту Расіі (2010). Двухразовы алімпійскі чэмпіён (мас-старт 2010 і эстафета 2014[4]), бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 2010 у складзе эстафеты. Двухразовы срэбны прызёр чэмпіянату свету 2011, уладальнік малога Кубка свету ў мас-старце (2009—2010).
У біятлон прыйшоў у 1997 годзе. У зборнай Расіі дэбютаваў у сезоне 2006—2007, выступаў на Кубку Міжнароднага саюза біятланістаў, з сезона 2008—2009 выступае ў Кубку свету.
Зноскі
Спасылкі