У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Баркоўскі.
Яўген Віктаравіч Баркоўскі (нар. 18 мая 1946(1946-05-18), Мінск) — беларускі біяхімік, доктар біялагічных навук (1987), прафесар (1989).
Біяграфія
Пасля заканчэння школы з залатым медалём скончыў Мінскі медыцынскі інстытут (1969), дзе і застаўся працаваць. У 1998 годзе стажыраваўся ў ЗША. Навуковыя працы па малекулярных механізмах рэгуляцыі метабалічнага стану імунакампетэнтных клетак, тэарэтычным канфармацыйным аналізе бялкоў.
Узнагароды
- Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2000, у сааўтарстве) — за цыкл прац «Механізмы развіцця, метады і сродкі лячэння глаўкомы, катаракты, фотапашкоджанняў сятчаткі вока».
Бібліяграфія
- Биофизико-химические и биологические свойства фибриногена и продуктов фибриогенолиза. Автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата биологических наук. Минск. 1975. 18 с.
- Структурные основы специфичности альфа-томбина и механизмы его лимфоцит-опосредованных эффектов. Автореферат диссертации на соискание ученой степени доктора биологических наук. Минск. 1987. 34 с.
- Поверхностные явления. Адсорбция. Хроматография. Минск. 1996. 69 с.
- Неорганическая химия. Пособие-репетитор. Теоретические основы. Примеры решения типовых задач. Тесты для самоконтроля. Минск. 2008. 416 с.
Літаратура