Яўген Іванавіч Валадзько
Намеснік Міністра транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь
Нараджэнне
3 студзеня 1941 (1941-01-03 )
Смерць
26 верасня 1998 (1998-09-26 ) (57 гадоў)
Месца пахавання
Адукацыя
Узнагароды
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Валадзько .
Яўген Іванавіч Валадзько (3 студзеня 1941 , вёска Харэўшчына , Сенненскі раён , Віцебская вобласць — 26 верасня 1998 , Мінск , пахаваны на Усходніх могілках ) — беларускі дзяржаўны дзеяч , заслужаны работнік транспарту Рэспублікі Беларусь , двойчы ўзнагароджаны знакам «Ганаровы чыгуначнік», ганаровы прафесар БелДУТа .
Біяграфія
Нарадзіўся 3 студзеня 1941 года ў вёсцы Харэўшчына Сенненскага раёна Віцебскай вобласці . Пасля заканчэння Аршанскага тэхнікума чыгуначнага транспарту да 1965 года працаваў на Паўночнай чыгунцы ў Валагодскай вобласці . Працаваў дзяжурным па станцыі і старэйшым памочнікам начальніка станцыі Шэксна . Затым вярнуўся ў Беларусь, дзе стаў манеўровым дыспетчарам на станцыі Маладзечна .
Працаваў у Мінскім аддзяленні цягніковым дыспетчарам і дзяжурным па аддзяленні. Затым — ва Упраўленні чыгункі намеснікам начальніка службы руху. У 1984 годзе ўзначаліў Мінскае аддзяленне. У 1989 годзе ён быў абраны старшынёй Беларускага прафесійнага саюза чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў .
У сакавіку 1993 года быў прызначаны на пасаду начальніка Беларускай чыгункі .
У 1994 годзе прызначаны намеснікам Міністра транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь . З 1994 па 1996 гады сумяшчаў пасады намесніка міністра транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь і начальніка Беларускай чыгункі .
Памёр 26 верасня 1998 года ў Мінску. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.
Памяць
Электрацягнік ЭР9ТМ-801 названы імем Яўгена Валадзькі
Яго імем названы адна з вуліц Мінска , аршанскі галіновы тэхнікум, цеплавоз ТЭП70 Аршанскага лакаматыўнага дэпо і электрацягнік ЭР9ТМ маторвагоннага дэпо Мінск.