Яхрама (руск.: Я́хрома) — горад (з 1940) у Дзмітраўскім раёне Маскоўскай вобласці Расіі, за 55 км на поўнач ад Масквы, адміністрацыйны цэнтр гарадскога паселішча Яхрама. Насельніцтва горада — 14 245 чал. (2017). Цяперашняя Яхрама ўзнікла ў 1841 годзе як пасёлак пры суконнай фабрыцы — Пакроўскай мануфактуры на рацэ Яхраме.
У 1901 годзе побач з пасёлкам адкрыта чыгуначная станцыя Яхрама, Савёлаўскай чыгункі, пасля чаго пасёлак атрымаў такую ж назву. Статус горада мае з 7 кастрычніка 1940 года.
Зноскі
Спасылкі
|
---|
Гарады | | |
---|