Ягор Ягоравіч Батальёнак (нар. 19 верасня 1946, вёска Вялікія Труханавічы, Чашніцкі раён, Віцебская вобласць) — беларускі мастак.
Біяграфія
Пасля заканчэння Грынькоўскай сярэдняй школы паступіў вучыцца на мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута, які скончыў у 1968 г. Працаваў у Бягомальскай школе-інтэрнаце, у Рэспубліканскай школе-інтэрнаце па музыцы і выяўленчым мастацтве. З 1974 г. пачаў браць удзел у мастацкіх выставах. З 1981 г. — член Саюза мастакоў Беларусі. Прымаў удзел у шматлікіх выставах у Мінску, Маскве, Санкт-Пецярбургу, Кіеве, Іспаніі, Галандыі, Арабскіх Эміратах, Італіі, Польшчы, Германіі.
Творы
- «Дзяцінства светлы дзень» (1981),
- «Прастора», «З нізкі», «Родны край» (1993—1994),
- «Дзе сон-трава» (1986),
- «Белая царква» (1991),
- «Улетку» (1989)
Зноскі
Літаратура
- Батальёнак Ягор // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 1996. — Т. 2. — С. 344.
- Батальёнак Ягор // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва : у 5 т. / рэдкал. І. П. Шамякін. — Мн., 1984. — Т. 1. — С. 313.