Acer pseudoplatanus L.
Я́вар[2], Клён ілжэплатанавы[3] (Acer pseudoplatanus) — лістападнае дрэва роду клён сямейства кляновых.
У розных дыялектах беларускай мовы яварам называюць цэлы шэраг іншых дрэваў, у тым ліку асіну, таполю, лістоўніцу.
Дрэвы вышынёй да 40 м. Крона густая, пірамідальна-шарападобная. Лісце пальчаталопасцевае, востраканцовае, чараньковае. Кветкі жоўта-зялёныя, духмяныя, у доўгіх паніклых гронках; плод — двухкрылка. Жыве да 100 і больш гадоў.
Радзіма явара — Паўднёвая Еўропа і Малая Азія.
На Беларусі вырошчваюць як дэкаратыўную расліну ў садах і парках. Мае формы з пурпуровым і бела-стракатым лісцем. Цвіце ў чэрвені.
Від Явар ўваходзіць у род Клён (Acer) сямейства Сапіндавыя (Sapindaceae).