З 2010 года быў асноўным брамнікам салігорскага «Шахцёра», з якім чатыры разы запар выйграў срэбраныя медалі чэмпіянату. У сезоне 2013 доўгі час дапамагаў «Шахцёру» трымаць лідарства, выдаўшы «сухую» серыю з 918 хвілін[1]. У жніўні 2013 года атрымаў траўму, з-за якой прапусціў канец сезона.
У студзені 2014 года пакінуў «Шахцёр»[2] і неўзабаве абвясціў аб завяршэнні кар’еры[3].