Бронзавы прызёр чэмпіянату свету 1966 года. 11-разовы чэмпіён Партугаліі, пяціразовы ўладальнік Кубка Партугаліі, уладальнік Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў сезону 1961/62, чэмпіён Паўночнаамерыканскай футбольнай лігі.
Найлепшы футбаліст Партугаліі за перыяд 1954—2003 гадоў, найлепшы футбаліст Еўропы 1965, двухразовы найлепшы футбаліст Партугаліі (з’яўляецца першым уладальнікам), найлепшы бамбардзір чэмпіянату свету 1966, сяміразовы найлепшы бамбардзір чэмпіянату Партугаліі, трохразовы найлепшы бамбардзір Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў, двухразовы ўладальнік «Залаты буцы» (з’яўляецца першым яе уладальнікам). Дзевятае месца ў спісе найлепшых футбалістаў XX стагоддзя па версіі МФФІІС, шостае месца ў спісе найлепшых футбалістаў Еўропы XX стагоддзя па версіі МФФІІС, дзесятае месца ў спісе найвялікшых футбалістаў XX стагоддзя па версіі World Soccer, уваходзіць у спіс 100 найвялікшых футбалістаў XX стагоддзя па версіі Placar, і ў спіс 50 найвялікшых футбалістаў XX стагоддзя па версіі Guerin’Sportivo і Planète Foot, уваходзіць у спіс ФІФА 100, займае другое месца ў спісе найлепшых бамбардзіраў чэмпіянату Партугаліі за ўсе часы.