У дарослым футболе дэбютаваў у 2006 годзе выступах за клуб «Энвігада», у якім правёў два сезоны. У 2008 годзе перайшоў у склад аргенцінскага клуба «Банфілд». Да складу клуба «Порту» далучыўся 6 ліпеня 2010 года за 5,1 млн еўра, падпісаўшы кантракт на чатыры гады. 24 мая 2013 года французскі клуб «Манака» набыў іграка за 45 млн еўра і яго аднаклубніка Жуана Матынью за 25 млн еўра.
22 ліпеня 2014 года было афіцыйна абвешчана аб пераходзе Хамеса ў мадрыдскі «Рэал». У сезоне 2016/17 страціў месца ў аснове каралеўскага клуба, і ў сувязі з жаданнем «Рэала» набыць Дані Себальяса выказаў жаданне пакінуць каманду. У ліпені 2017 года быў аддадзены ў двухгадовую арэнду мюнхенскай «Баварыі»[7]. У чэрвені 2019 года стала вядома, што «Баварыя» не будзе набываць іграка, і той вярнуўся ў «Рэал», пачаўшы сезон 2019/20 у складзе мадрыдскага клуба.
У верасні 2020 года перайшоў у англійскі «Эвертан»[8]. У сезоне 2021/22 перастаў з’яўляцца на полі, і ў верасні 2021 года быў прададзены ў катарскі клуб «Аль-Раян»[9]. У верасні 2022 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Аль-Раянам» і ў якасці свабоднага агента папоўніў склад грэчаскага «Алімпіякоса». Пакінуў «Алімпіякос» у красавіку 2023 года.
У ліпені 2023 года падпісаў двухгадовы кантракт з «Сан-Паўлу».
Міжнародная кар’ера
11 кастрычніка 2011 года дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе нацыянальнай зборнай Калумбіі ў гульні супраць зборнай Балівіі.
У складзе зборнай Калумбіі трапіў на чэмпіянат свету 2014. З 6 забітымі мячамі стаў найлепшым бамбардзірам турніру.