У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Барлах.
Эрнст Ба́рлах (ням.: Ernst Barlach; 2 студзеня 1870, Ведэль, Гольштэйн — 24 кастрычніка 1938, Ростак) — выбітны нямецкі скульптар, мастак і пісьменнік. Рэаліст і экспрэсіяніст.
Біяграфія і творчасць
Вучыўся ў Гамбургу, Дрэздэне, Парыжы. У ранніх скульптурах, кераміцы, графіцы быў блізкі да югендстылю. У 1909 годзе працаваў у Фларэнцыі. Звярнуўся да нямецкай готыкі, якая аказала вырашальнае ўздзеянне на стыль яго спелых работ. У 1910 годзе пасяліўся ў Гюстраве, дзе пражыў усё астатняе жыццё.
З патрыятычных пачуццяў падтрымаў сусветную вайну, у 1915—1916 гадах ваяваў у пяхоце, вярнуўся з фронту перакананым пацыфістам. Набыў шырокую вядомасць, быў прыняты ў члены Прускай акадэміі мастацтваў (1919), Мюнхенскай мастацкай акадэміі (1925), атрымаў прэмію Клейста (1924). Ілюстраваў «Фаўст» Гётэ (1923). Пасля прыходу нацыстаў да ўлады антываенны пафас работ Барлаха прыйшоў у сутыкненне з мілітарысцкім духам «новай Германіі». У 1937 годзе работы скульптара былі канфіскаваныя з музеяў, цэркваў і іншых грамадскіх месцаў і асуджаныя як «дэгенерацыйнае мастацтва». У 1938 годзе Барлах быў вымушаны выйсці з Прускай Акадэміі Мастацтваў. Апошнім часам ён цяжка хварэў.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі