Энтрэ-Рыас (ісп.: Entre Ríos) — правінцыя ў паўночна-ўсходняй частцы Аргенціны.
Назва «Энтрэ-Рыас» перакладаецца на беларускую мову як «паміж рэкамі». Рака Парана ўтварае натуральную мяжу з правінцыямі Санта-Фэ і Буэнас-Айрэс на захадзе і паўднёвым захадзе, а рака Уругвай — з Уругваем на ўсходзе. На поўначы правінцыя мяжуе з правінцыяй Карыентэс.
Сталіца — Парана, размешчаная на рацэ Парана. На процілеглым беразе знаходзіцца горад Санта-Фэ.
Разам з правінцыямі Кордава і Санта-Фэ правінцыя уваходзіць у эканоміка-палітычнае аб’яднанне, вядомае як Цэнтральны рэгіён.
Зноскі