Ла-Пампа (ісп.: Provincia de La Pampa) — правінцыя Аргенціны, размешчана ў цэнтры краіны, у Пампасах. Суседнія правінцыі (па гадзіннікавай стрэлцы, пачынаючы з поўначы): Сан-Луіс, Кордава, Буэнас-Айрэс, Рыа-Негра, Неукен і Мендоса.
Эканоміка
Эканоміка Ла-Пампа ацэньвалася у 3,2 мільярды долараў ЗША ў 2006 годзе, ці 10,500 долараў ЗША на душу насельніцтва (амаль на 20% вышэй за сярэдні паказчык па краіне).
Сельская гаспадарка складае чвэрць ад эканомікі Ла-Пампа. Самай значнай, распаўсюджанай па ўсёй правінцыі, галіной з'яўляецца развядзенне буйной рагатай жывёлы з пагалоўем ў 3 632 684 галоў (2002). Пагалоўе ў іншых галінах жывёлагадоўлі налічвае 202 428 авечак, 140 498 коз і 64 118 свіней.
На паўночным усходзе, на больш урадлівых землях, таксама мае важнае значэнне вырошчванне пшаніцы (10 % ад нацыянальнага вытворчасці), сланечніку (13 % ад НП), кукурузы, люцэрны, ячменю і іншых збожжавых.
Маецца таксама малочная прамысловасць (выпрацавана 300 цэнтнераў прадукцыі) і 25 заводаў па вытворчасці сыру, развіта пчалярства, здабыча солі з саляных басейнаў.