У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Уотсан.
Эма Шарлота Дзьюер Уотсан (англ.: Emma Charlotte Duerre Watson; нар. 15 красавіка 1990, Парыж, Францыя) — брытанская актрыса і фотамадэль. У кіно праславілася роляй Герміёны Грэнджэр у фільмах пра Гары Потэра. Эма атрымала гэтую ролю ў 1999 годзе, калі ёй было 9 гадоў. Да гэтага яна прымала ўдзел толькі ў школьных сцэнічных пастаноўках. У перыяд з 2001 па 2011 год яна знялася ў васьмі фільмах пра Гары Потэра разам са сваімі сябрамі Дэніэлам Рэдкліфам і Руперт Грынт. Удзел у гэтым праекце прынес актрысе мноства ўзнагарод, а таксама больш за 10 млн. фунтаў стэрлінгаў.
Таксама прыняла ўдзел у здымках фільма «Балетныя туфлікі». Фільм быў паказаны на BBC у снежні 2007 года. Акрамя гэтага Эма агучыла прынцэсу Гарошынку, аднаго з персанажаў анімацыйнага фільма «Прыгоды Дэспера», рэліз якога адбыўся ў 2008 годзе.
У 2009 годзе Эма была занесена ў Кнігу рэкордаў Гінеса, як самая высокааплатная актрыса дзесяцігоддзя.
Фільмаграфія
Узнагароды і намінацыі
Паводле англамоўнага афіцыйнага сайта Эмы Уотсан.[7]
Узнагароды
Намінацыі
Гл. таксама
Зноскі
Спасылкі
| |
---|
Фота, відэа і аўдыё | |
---|
Тэматычныя сайты | |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|