Э́ліпсіс (стар.-грэч.: ἔλλειψις — пропуск, недахоп) — стылістычная фігура, пропуск у паэтычнай фразе нейкага слова, якое лёгка ўзнаўляецца з кантэксту. Напрыклад:
- Яна рукаўком — слёзы ручайком,
- Яна рукою — слёзы ракою.
У гэтых радках з народнай песні прапушчаны выказнік махне.
Эліпсіс — адзін з відаў недасказа. Ён дапамагае перадаць узрушаны душэўны стан паэта, дынамізм, напружанасць дзеяння і г. д. Да эліпсіса адносяцца таксама сінтаксічныя канструкцыі, у якіх выказнік выражаецца дзеяслоўна-выклічнікавым словам.
Літаратура