Эйну (ئەينۇ)
|
|
Агульная колькасць
|
7400 (2016 г.)
|
Рэгіёны пражывання
|
Кітай
|
Мова
|
айнійская
|
Рэлігія
|
іслам
|
Блізкія этнічныя групы
|
астатнія уйгуры
|
Эйну́ (саманазва: ئەينۇ, кіт.: 艾努人) — субэтнічная група уйгураў. Жывуць у Кітаі, пераважна на тэрыторыі Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна. Агульная колькасць (2016 г.) — 7 400 чал.[1]. Вернікі — мусульмане-шыіты.
Паходжанне
Паходжанне эйну мала даследавана. Самі эйну лічаць сябе нашчадкамі выхадцаў з Ірана або дзяржавы эфталітаў. Уйгуры-суніты адносяць іх да цыганоў і зневажальна клічуць абдал, што на самой справе азначае родавую групу туркменаў. У навуковай літаратуры высоўваецца меркаванне, што эйну могуць быць прамымі нашчадкамі эфталітаў або іншай іранскай групы, якая мігрыравала на ўсход Цэнтральнай Азіі і пераняла многія звычаі суседніх цюркскіх народаў.
Асаблівасці культуры
Эйну традыцыйна жылі ў асобных вёсках на паўднёвых схілах Цянь-Шань і пустынных аазісах Такла-Макан. Асноўнымі заняткамі былі адгонная жывёлагадоўля, хатняе рамяство, на рэках — рыбалоўства. У некаторых выпадках сем’і эйну афіцыйна прымалі сунізм і сяліліся каля буйных паселішчаў уйгураў, дзе займаліся дробным рамяством, гандлем і жабрацтвам.
Эйну захоўваюць некаторыя дамусульманскія звычаі, у тым ліку рытуал шанавання мядзведзя ламантэ.
Мова
Мова эйну блізкая да уйгурскай, аднак мае значную колькасць іранізмаў, так што некаторыя даследчыкі прапануюць адносіць яе да індаеўрапейскіх[2]. Большасць эйну з дзяцінства двухмоўныя і ў паўсядзённым жыцці карыстаюцца ўйгурскай мовай. Родная мова звычайна распаўсюджана сярод мужчын.
Зноскі
Літаратура