Шэ́ўня — рака ў Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці, правы прыток ракі Мухавец. Даўжыня 19,2 км[1]. Плошча вадазбору 66 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 ‰. Пачынаецца за 0,5 км на захад ад вёскі Рынкі (раней, да меліярацыі, пачыналася з балота Шэўня, за 1 км на захад ад вёскі Рынкі). Цячэ па Прыбугскай раўніне. Вусце на заходняй ускраіне горада Кобрын. Рэчышча каналізаванае.
Зноскі
Літаратура
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Республика Беларусь. Брестская область. Кобринский район: карта. Кобрин: план / Ред. В.А. Змачинская.. — Минск: РУП «Белкартография», 2013. — 3 000 экз.