Сярэдняя школа № 1 вёскі Копішча — дзяржаўная сярэдняя агульная ўстанова адукацыі ў в. Копішча.
Навучанне вядзецца на рускай мове.
Гісторыя
Спраектавана ў 2017 годзе як «Школа Паветраплавальнікаў» у складзе жылога раёна Новая Баравая архітэктарамі Кацярынай Кавалёвай, Кірылам Скарыніным, Дзмітрыем Сергіенем з архітэктурнай студыі Level80 Architects у камандзе з Творчай майстэрняй архітэктара Штэймана Г. Р. і студыяй Zrobym architects. Тэматыка афармлення школы была натхнёная суседнім старым аэрадромам, на фасадах будынка па задумцы павінна была быць размешчана карту свету і партрэты асоб з гісторыі авіяцыі. Інтэр’еры архітэктары прапанавалі аформіць у духу аэравакзала[1].
З пункту гледжання аб’ёмна-планіровачнага рашэння, навучальны комплекс складаецца з двух навучальных карпусоў, злучаных фізкультурна-аздараўленчым комплексам. Натхнёныя дзіцячым садам з круглым дахам ад Tezuka architects, беларускія архітэктары спраектавалі для левага крыла закруглены эксплуатаваны дах, які мусіць стаць месцам адпачынку школьнікаў на перапынках[1].
Будаўніцтва школы пачалося ў 2018 годзе для жыхароў вёсак Капішча, Баравая, Дроздава, Валяр’янава і пасёлка Сонечны.
Школа адкрыта 1 верасня 2020 года.
Кіраўнікі
Зноскі
Спасылкі
|
---|
Гімназіі | |
---|
Сярэднеадукацыйныя школы | |
---|
Пачатковыя школы | |
---|
НПК дзіцячы сад-сярэдняя школа | |
---|
НПК дзіцячы сад-базавая школа | |
---|
НПК дзіцячы сад-пачатковая школа | |
---|
Яслі-сады | |
---|
Дадатковая адукацыя | |
---|
Прафесійная адукацыя | |
---|
Прафесійная адукацыя | |
---|