Вядома з другой паловы XIX ст., уласнасць Нарбутаў. Побач з вёскай існаваў маёнтак (фальварак).
У 1889 годзе ў краязнаўчым часопісе «Wisła» быў апублікаваны нарыс Біруты «Дажынкі на Літве» з апісаннем жніўнага абраду з песнямі ў в. Шаўры.
У Першую сусветную вайну з верасня 1915 года да канца 1918 года тэрыторыя акупавана германскімі войскамі. Са студзеня 1919 года ў складзе БССР, у красавіку занята польскімі войскамі. З ліпеня да верасня 1920 года кантралявалася Чырвонай Арміяй, затым ізноў польскімі войскамі. З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі.
З 1939 года — у БССР. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй.
Францішак Нарбут (1845—1892) — капітан узброеных сіл паўстанцаў 1863—1864 гг.
Крыніцы
↑Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).