Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Заслаўскага раёнаМінскай акругіБССР. Цэнтр — вёска Шаршуны. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Заслаўскім раёне БССР. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Заслаўскім раёне Мінскай вобласці. З 8 жніўня 1959 года сельсавет у складзе Мінскага раёна. 20 студзеня 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Рагаўскога сельсавета[1].
28 мая 2013 года Рагаўскі сельсавет перайменаваны ў Шаршунскі сельсавет з цэнтрам у пасёлку Шаршуны[2]. Пазней цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Рагава. 28 снежня 2018 года была скасавана вёска Пральня[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (43 населеныя пункты) — 2299 чалавек[4], з іх 94,5 % — беларусы, 3,7 % — рускія, 0,7 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года (36 населеных пунктаў) — 1849 чалавек[6].
Зноскі
↑Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 2.
Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.