Шаматульскі павет[1] (польск.: Powiat szamotulski) — павет у Польшчы, уваходзіць у склад Велікапольскага ваяводства. Цэнтр павета — горад Шаматулы. Павет утвораны ў выніку адміністрацыйнай рэформы ў 1999 годзе. Займае плошчу 1119,55 км². Насельніцтва павета складае 91,7 тыс. чалавек.