Piła значыць піла, назва тыповая для вёсак лесарубаў. Нямецкая назва Schneidemühl — пільня (тартак).
Упершыню згадана ў 1451 годзе ў сувязі з мясцовым млыном (molendinum Pila). Не пазней за XVI стагоддзе назва перайшла на ўсё паселішча, да таго часу ўжо каралеўскі горад.[1]
У культуры
Пра Пілу распавядае ўвесь тэкст песні «Piła tango» з альбома «Piła tango» групы Strachy na Lachy. Тэкст, напісаны Кшыштафам Грабоўскім, ёсць суб’ектыўным ўспамінам пра мінулае, праведзенае ў горадзе.
Пілу згадвае вядучая ў 140-м эпізодзе серыяла «Свет паводле Кепскіх», сярод гарадоў, людзі адкуль прэтэндуюць на конкурс, а таксама ў 390-м эпізодзе, дзе апавядаецца пра кантакты з людзьмі пазаземнага паходжання, і ў 478-м, дзе апавядаецца пра наступствы засухі ў Польшчы.