Чо́рнае — возера ў Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці ў басейне ракі Аслік, за 15 км на паўднёвы захад ад горада Бялынічы, за 1,5 км на поўдзень ад вёскі Гордава.
Плошча паверхні возера 0,57 км². Даўжыня 1,17 км, найбольшая шырыня 0,7 км. Плошча вадазбору 14,2 км². Возера размешчана ў забалочанай мясцовасці ў лесе.
Катлавіна Чорнага возера акруглай формы. Схілы катлавіны невыразныя. Берагавая лінія слабазвілістая.
Возера бяссцёкавае.
Зноскі
Літаратура
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 5. — 583 с. — 10 000 экз.
- Северная Беларусь: Атлас автотуриста / Гл. ред. И. Чумак. — Мн.: Квадрограф, 2010. — С. 18. — 48 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-6434-56-6. (руск.)
Спасылкі