Чжуннаньхай (кіт.трад.中南海, піньіньzhōngnánhǎi, «Цэнтральнае і Паўднёвае моры») — рукатворнае возера ў Пекіне, якое размешчанае непасрэдна на захад ад Забароненага горада і займае прыкладна такую ж плошчу. Гэты квартал называюць «новым забароненым горадам»[1], паколькі па берагах возера размешчаны штаб-кватэры вышэйшых органаў улады КНР.
Возера складаецца са злучаных пратокай паўднёвага возера (Наньхай) і цэнтральнага возера (Чжунхай). На поўнач ад Чжуннаньхая ляжыць паўночнае возера (Бэйхай), вакол якога раскінуўся парк Бэйхай(руск.) (бел.. Адна са славутасцяў азёрнага раёна Пекіна — суперсучасны Нацыянальны цэнтр выканальніцкіх мастацтваў.
У кітайскіх СМІ тэрмін «Чжуннаньхай» усё часцей ужываецца для абазначэння вышэйшага кіраўніцтва КНР (аналагічна таму, як слова «Крэмль» выкарыстоўваецца для абазначэння дзяржаўнай улады Расіі).