Чарамашня

Чарамашня
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Чарамашня на карце Беларусі ±
Чарамашня (Беларусь)
Чарамашня
Чарамашня (Гомельская вобласць)
Чарамашня

Чарамашня́[1] (трансліт.: Čaramašnia, руск.: Черемошня) — былая вёска ў Мазырскім раёне Гомельскай вобласці Рэспублікі Беларусь. Уваходзіла ў склад Слабадскога сельсавета.

Геаграфія

За 10 км ад аграгарадка Слабада, 15 км ад горада Мазыр.

Этымалогія

Назва паходзіць ад расліны чаромха.

Гісторыя

Вёска заснавана ў сярэдзіне XIX ст. пасяленцамі-яўрэямі на балотным востраве, у Мазырскім павеце Мінскай губерні, у складзе Слабада-Скрыгалаўскай воласці Рэдзькаўскай вясковай абшчыны. У 1870 годзе ў Чарамашні налічвалася 25 душ. Насельніцтва займалася земляробствам, гандлем, саматужнымі промысламі — кавальскім, шавецкім, швейным і іншымі[2].

У 1909 годзе ў Чарамашні было 7 двароў 62 жыхары, у 1917 годзе — 10 гаспадарак і 64 жыхары.

У 1924 годзе налічвалася 19 двароў і 104 жыхары, дзейнічала яўрэйская пачатковая школа. У 1930 годзе арганізаваны калгас імя Лекерта, пераназваны затым у «1 Мая».

У гады Другой сусветнай вайны ўсяго некалькі сем’яў змаглі эвакуявацца на ўсход, астатнія 32 яўрэі (старыя, жанчыны, дзеці) былі расстраляныя ў ваколіцах роднай вёскі ў першы год вайны[3][4]. 10 чалавек загінулі ў баях альбо прапалі без вестак на фронце.

Пасля вызвалення калгас «1 Мая» аднавіў сваю дзейнасць, потым уз’яднаўся з суседняй гаспадаркай. У 1962 годзе вёска Чарамышня была далучана да вёскі Рудня (Слабадскі сельсавет)[2].

Балоты ў ваколіцах вёскі былі меліяраваныя, тут размясціліся 4 садаводчых таварыствы.

Насельніцтва

  • 1870 год: 25 душ
  • 1909 год: 7 двароў і 62 жыхары
  • 1917 год: 10 гаспадарак і 64 жыхары
  • 1924 год: 19 двароў і 104 жыхары

Славутасці

  • Брацкая магіла[5]

Крыніцы

  1. Рапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці / Я. Н. Рапановіч; Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1986. — 240 с.
  2. а б Краеведческий портал Мозырского края. Черемошня.
  3. «Памяць. Мазыр. Мазырскі раён» 1997, с. 235.
  4. Памятник уничтоженным евреям в деревне Черемошня. Архівавана з першакрыніцы 11 лютага 2022. Праверана 12 лютага 2022.
  5. Братская могила. Архівавана з першакрыніцы 11 верасня 2024. Праверана 13 красавіка 2024.

Літаратура

  • Деревни и люди Мозырщины : историко-документальная хроника Мозырского района, всех сельсоветов и населённых пунктов региона (деревень, посёлков, хуторов). — Мозырь : Колор, 2001. — С.148.
  • І. Д. Замулка, М. С. Кусянкоў, А. Л. Петрашкевіч i iнш. (рэдкал.); М. А. Капач, В. Р. Феранц (уклад.). «Памяць. Мазыр. Мазырскі раён». Гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раѐнаў Беларусі.. — Мн.: «Мастацкая літаратура», 1997. — 573 с. — ISBN 985-02-0388-9.