Чанг[1] (тайск.: เกาะช้าง, літаральна — «Слон») — адзін з найбуйнейшых астравоў Тайланда, адміністрацыйна адносіцца да правінцыі Трат, выдзелены ў асобны ампхэ Кочанг і акрамя вострава, уключае маленькія бліжэйшыя астраўкі, у тым ліку Вай.
Геаграфія
Чанг уваходзіць у аднайменны архіпелаг. Плошча вострава — 215 км²; трэці па тэрыторыі востраў Тайланда, пасля Пхукета і Самуй. Найвышэйшы пункт Чанга — гара Салакпхет вышынёй 743 метра над узроўнем мора. Насельніцтва — 5356 чалавек (2005), якія пражываюць у 8 вёсках. Востраў з’яўляецца часткай марскога нацыянальнага парку Му-Да-Чанг.
Размешчаны за 310 км ад Бангкока, побач з мяжой Камбоджы.
Зноскі