Самуй[1] (тайск.: เกาะสมุย) — востраў у Сіямскім заліве Ціхага акіяна. З’яўляецца часткай тайландскай правінцыі Суратхані. Другі па памеры востраў Тайланда пасля Пхукета, плошча — 228,7 км², максімальная вышыня над узроўнем мора 635 м. Папулярны курорт. Размешчаны прыкладна за 700 км ад Бангкока і 40 км ад усходняга ўзбярэжжа Паўднёвага Тайланда. Востраў багаты прыроднымі славутасцямі: беласнежнымі пясчанымі пляжамі, каралавымі рыфамі і какосавымі пальмамі. У чэрвені 2008 года Самую быў прадстаўлены афіцыйны муніцыпальны статус незалежнага горада, да гэтага ён быў пад адміністрацыйнай юрысдыкцыяй горада Суратхані.
Зноскі