Цэйтнот (ад ням.: Zeit — «час» + ням.: Not — «патрэба»[1]) — становішча ў шахматах, пры якім гульцу трэба зрабіць яшчэ шмат хадоў, а часу ўжо не застаецца. Паняцце цэйтнот з'явілася пасля ўвядзення кантролю часу ў афіцыйных спаборніцтвах. Таксама можа выкарыстоўвацца ў некаторых настольных гульнях.
«Жорсткі» цэйтнот — гэта становішча, калі ў гульца наогул не застаецца часу на ход (хвіліна ці менш на дзесяць і больш хадоў). Каб пазбегнуць адкрыта бессэнсоўных дзеянняў гульцоў у цэйтноце часам ужываецца Byo-yomi (баёмі). У гэтым выпадку гулец атрымлівае дадатковы час, але кожны наступны ход строга абмежаваны (напрыклад, хвіліна на адзін ход). Таксама гулец не мае права прымнажаць ці зберагаць хвіліны.
У сучасных шахматных спаборніцтвах усё шырэй ужываецца кантроль часу з даданнем, прапанаваны Робертам Фішэрам.
Слова выйшла з шахматнага лексікона і пачало ўжывацца ў іншых сферах. Сэнс — недахоп часу.
Зноскі