Цусіма (яп.: 対馬) — група астравоў у Японскім моры. Належыць Японіі (адносіцца да прэфектуры Нагасакі, да 1872 года быў самастойнай адміністрацыйнай адзінкай — правінцыяй Цусіма). Размешчаны ў Карэйскім праліве паміж Карэяй і паўднёвым японскім востравам Кюсю. Агульная плошча — 696,3 км². Насельніцтва — 34,4 тыс. жыхароў (2010).
Гісторыя
У 1949 годзе, праз год пасля абвяшчэння Рэспублікі Карэя, прэзідэнт Лі Сын Ман высунуў тэрытарыяльныя прэтэнзіі да акупаванай амерыканскімі войскамі Японіі на Цусіму і заявіў пра гістарычную прыналежнасці вострава да старажытнай карэйскай дзяржавы Сіла. Адпаведны законапраект быў разгледжаны ў паўднёвакарэйскай Нацыянальнай Асамблеі 22 сакавіка 1949 года, але быў адкладзены на стадыі парламенцкага камітэта. У канцы 1949 года Лі Сын Ман адмовіўся ад гэтай ідэі, бо прызнаў, што працяг спору прывядзе да канфлікту з іншымі дзяржавамі. Дзяржаўны дэпартамент ЗША, падводзячы вынікі справы, заявіў, што сіласкі кантроль над востравам скончыўся ў 500 годзе, а ў 17 ст. Цусіма была канчаткова мірна і добраахвотна ўключана ў склад японскай метраполіі, што не выклікала ніякіх пратэстаў у тагачаснага кіраўніцтва Карэі[1].