Цешын[2] (польск.: Cieszyn, чэшск.: Těšín, ням.: Teschen) — горад на поўдні Польшчы, на мяжы з Чэхіяй, адміністрацыйны цэнтр Цяшынскага паветаСілезскага ваяводства. Утварае гарадскую гміну. Плошча — 28,69 км². Насельніцтва — 36109 чал. (2004). Размешчаны на правым беразе ракі Ольшэ (Olza, Olše), якая аддзяляе яго ад чэшскага горада Чэскі-Цешын. Да 1920 года польская і чэшская часткі складалі адзін горад Цешын.
Гісторыя
У ліпені 1920 на міжнароднай канферэнцыі ў Спа (Бельгія) было прынята рашэнне аб падзеле Цешынскай Сілезіі паміж Польшчай і Чэхаславакіяй. Частка горада на левым беразе ракі Ольшэ, якая адышла Чэхаславакіі, стала звацца Чэскі-Цешын (Český Těšín), а частка горада на правым беразе, што адышла Польшчы, стала звацца Цешын (Cieszyn).