Царква ў гонар Раства Хрыстова — мураваны праваслаўны храм у в. Вялікае Малешава Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі.
Гісторыя
Пабудавана ў канцы XX стагоддзя на месцы драўлянага храма 1792 года.
Архітэктура
Пабудавана з цэглы. Будынак збудаваны паўтараючы пяпярэдні храм. Складаецца з 4-часткавай кампазіцыі: 3-ярусная званіца (васьмярык на 2 чацверыках), трапезная, крыжападобная малітоўная зала, апсіда. Шацёр званіцы і 8-гранны светлавы барабан малітоўнай залы завершаны цыбулепадобнымі галоўкамі. Уваход адзначаны 2-слуповым ганкам пад 2-схільным пакрыццём[1].
Зноскі
Літаратура
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі