Царква Святога Дзмітрыя Салунскага — праваслаўны храм у в. Тэўлі Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці.
Гісторыя
На могілках. Пабудавана ў 19 ст. з дрэва.
Архітэктура
Помнік народнага дойлідства. Вырашана прамавугольным зрубам пад двухсхільным дахам. Да фасада, завершанага трохвугольным франтонам, дабудаваны нізкі прытвор. Вертыкальна ашаляваныя фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі.
Літаратура
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі