Хор (руск.: Хор) — рака на Далёкім Усходзе Расіі, у Хабараўскім краі, правы прыток ракі Усуры (басейн Амура).
Даўжыня ракі 453 км. Плошча вадазбору 24 700 км². Сярэдні расход вады 387[2] м³/с. Сярэдні аб’ём сцёку складае 12,056[1] км³/год. Выток ракі знаходзіцца на заходніх схілах Сіхатэ-Аліня. Працякае па міжгорным далінам і катлавінам, у ніжнім цячэнні — па Ніжнеамурскай нізіне. Упадае ў Усуры ніжэй пасёлка Хор. Жыўленне ракі пераважна дажджавое.
Прытокі ракі: Дакпа, Малая Дакпа, Сіктай, Малыя Хулальгі, Вялікія Хулальгі, Джугда, Чуі, Іней, Кабулі, Ку, Сукпай, Тандусен, Чукен, Дундыма, Кікалу, Кафэ, Катэн (Кетын), Матай, Чорны, Аскан і інш.[3]
Зноскі
Літаратура
- Хор // Большой словарь географических названий (руск.) / Гл. ред. В. М. Котляков. — Екатеринбург: У-Фактория, 2003. — С. 707. — 832 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-94799-148-9.
- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 470. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
- Хор // Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 2. — С. 602. — 768 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-044-4 (т. 2.). (руск.)
Спасылкі